«Сталіца Эраўнд» — спектакль, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Вольгай Саратокінай паводле п'есы Сяргея Гіргеля[1].

Сталіца Эраўнд
Жанр камедыя
Аўтар Сяргей Гіргель
Кампазітар Дзяніс Паршын, Цімур Каліноўскі
Рэжысёр Вольга Саратокіна
Сцэнаграфія Алена Ігруша
Кампанія РТБД
Працягласць 80 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 2007

Прэм'ера адбылася 2 мая 2007.

Гісторыя стварэння правіць

«Сталіца Эраўнд» — рэжысёрскі дэбют Вольгі Саратокінай (псэўданімам на момант прэм'еры — Сара Токіна), яе дыпломная работа пад мастацкім кіраўніцтвам Валерія Даніловіча[2].

Першапачаткова п'еса, напісаная Сяргеем Гіргелем на рускай мове, не прызначалася для пастаноўкі ў Мінску і называлася «Масква радыяльная»; у 2006 годзе яна ўвайшла ў шорт-ліст міжнароднага конкурсу «Еўразія-2006». У маі таго ж году ў Цэнтры імя Меерхольда ў Маскве па п'есе быў пастаўлены спектакль «Масква кальцавая». У 2007 годзе Сяргей Гіргель перапрацаваў п'есу[3], і яна была пастаўлена ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[4].

Сюжэт правіць

Двое незнаёмыя паміж сабой мужчын вядуць размову ў пустым вагоне метро, які затрымаўся паміж станцыямі. Гэтая выпадковая сустрэча нечакана паварочвае на 180 градусаў усё тваё жыццё.

У спектаклі адбываюцца нечканыя павроты ад анекдоту — да песні, ад абсурду — да рамантыкі, і ад абыякавасці — да Любові[1].

Творчы склад правіць

Дзеючыя асобы і выканаўцы правіць

  • Сухарэўскі — Дзяніс Паршын
  • Кунцэвіч — Максім Паніматчанка

Зноскі

  1. а б Сталіца Эраўнд(недаступная спасылка). РТБД. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2015. Праверана 16 жніўня 2015.
  2. Тимофей Яровиков Ольга Соротккина «Я никого не боюсь»(руск.) // Вестник форума : газ.. — Могилёв: Международный молодёжный театральный форум, 22 марта 2006. — В. 7. — № 2. — С. 3.
  3. Алекс Стрэл. Маленькая прынцэса. Магілёўскі гарадскі інфармацыйна-даведкавы партал Mycity.by (25 сакавіка 2008). Праверана 16 жніўня 2015.
  4. Сяргей Гіргель. Бібліятэка платформы перфарматыўных практык «Зерне» (23 кастрычніка 2014). Праверана 16 жніўня 2015.

Спасылкі правіць