Стаматалагічны факультэт ВДМУ
Стаматалагічны факультэт ВДМУ — структурнае падраздзяленне Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Стаматалагічны факультэт | |
---|---|
Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт | |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Віцебск |
Апісанне
правіцьСтаматалагічны факультэт быў адкрыты 1 верасня 2001 года ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 60 ад 15 сакавіка 2001 года. Галоўная задача факультэта — падрыхтоўка высокакваліфікаваных урачоў-стаматолагаў з глыбокімі тэарэтычнымі ведамі і неабходнымі практычнымі навыкамі.
Перадгісторыя развіцця стаматалагічнай адукацыі ў ВДМУ звязана з існаваннем трохгадовых курсаў па перакваліфікацыі зубных урачоў у стаматолагаў. Курсы праводзіліся на базе зубалячэбных кабінетаў лячэбна-прафілактычных устаноў і кафедры хвароб вуха, горла, носа і рота. Кіраваў курсамі прафесар Р. Х. Карпілаў. У 1937 годзе адбыўся першы і апошні выпуск 21 урача-стаматолага. У 1955 годзе ізноў набрана 100 студэнтаў на стаматалагічны факультэт, аднак ужо ў 1956 годзе ў сувязі з адсутнасцю матэрыяльна-тэхнічнай базы ён быў закрыты, а студэнты пераведзены на лячэбны факультэт.
1 верасня 2001 года пачалі навучанне 50 студэнтаў 1 курса стаматалагічнага факультэта. Шэсць студэнтаў былі прыняты на факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян па спецыяльнасці стаматалогія. У лютым 2006 года пачала працу клінічная база стаматалагічнага факультэта па адрасе пр-т Фрунзе, д. 26, корпус 4. Для арганізацыі вывучэння тэрапеўтычнай і хірургічнай стаматалогіі набыта і ўсталявана 8 стаматалагічных установак, лічбавая ўнутрыротавая відэакамера, а таксама вучэбная і медыцынская мэбля, абсталяванне для стэрылізацыі медыцынскіх прылад.
Кафедры
правіцьУ структуры факультэта (загад рэктара ад 01.10.2020 № 246-уч) наступныя кафедры:
- агульнай і артапедычнай стаматалогіі з курсам ФПК і ПК;
- стаматалогіі дзіцячага ўзросту і артадантыі з курсам ФПК і ПК;
- тэрапеўтычнай стаматалогіі з курсам ФПК і ПК;
- сківічна-тварнай хірургіі і хірургічнай стаматалогіі з курсам ФПК і ПК.
Дэканы
правіць- Святлана Аляксееўна Кабанава (2001—2018)
- Іван Юр’евіч Карпук (з 2018)