Станіслаў Грос
Станіслаў Грос (чэшск.: Stanislav Gross; 30 кастрычніка 1969, Прага, Чэхаславакія — 16 красавіка 2015, Прага, Чэхія) — чэшскі палітык, прэм’ер-міністр Чэхіі з 4 жніўня 2004 года па 25 красавіка 2005 года.
Станіслаў Грос Stanislav Gross | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
4 жніўня 2004 — 25 красавіка 2005 | |||
Прэзідэнт | Вацлаў Клаус | ||
Папярэднік | Уладзімір Шпідла | ||
Пераемнік | Іржы Параўбек | ||
| |||
5 красавіка 2000 года — 4 жніўня 2004 года | |||
Папярэднік | Вацлаў Груліх | ||
Пераемнік | Францішак Бублан | ||
Партыя | Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя | ||
Адукацыя | Карлаў універсітэт, юрыдычны факультэт (1999) | ||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||
Нараджэнне | 30 кастрычніка 1969![]() | ||
Смерць | 16 красавіка 2015 (45 гадоў)![]() | ||
Пахаванне | |||
Жонка | Šárka Grossová[d] | ||
Дзеці | Natálie Grossová[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1969 года ў Празе (Чэхаславакія). Скончыў тэхнічную школу ў Празе, працаваў памочнікам машыніста. Пазней атрымаў адукацыю на юрыдычным факультэце Карлавага ўніверсітэта.
Уключыўся ў актыўную палітычную дзейнасць адразу пасля «аксамітавай рэвалюцыі», уступіў у ЧСДП. У 1992 годзе быў выбраны ў парламент Чэхіі, у 2000 годзе быў прызначаны міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Мілаша Земана.
У 2004 годзе Уладзімір Шпідла, які сыйшоў у адстаўку з-за няўдалага выступлення партыі на выбарах у Еўрапарламент, перадаў сваю пасаду Гросу, які ў момант свайго прызначэння быў адным з самых папулярных палітыкаў у Чэхіі[1]. Аднак вельмі хутка Грос быў вымушаны сысці ў адстаўку па прычыне падзення яго асабістага рэйтынгу; у прыватнасці, яму інкрымінавалася купля дарагой кватэры ў Празе за грошы незразумелага паходжання[2].
Памёр 16 красавіка 2015 года ў Празе.