Старавысокаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Старавысо́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Старое Высокае.

Старавысокаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ельскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Старое Высокае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 003
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Старавысокаўскага сельсавета 11 населеных пунктаў[1]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Чапаеўка[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2003 чалавекі[3], з іх 89,7 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 4,5 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць