Старатраецкая плошча

Старатраецкага плошча — плошча ў Траецкім прадмесці на былой тэрыторыі 2-й гарадской клінічнай бальніцы, абмежавана вул. М. Багдановіча з аднаго боку і будынкамі бальніцы з іншага.

У Траецкім прадмесці ў XIII — пачатку XX стагоддзя існавала плошча, якая звалася Стары рынак, ці Траецкі рынак. Пасля пажару 1809 года, які цалкам знішчыў забудову прадмесця, захаваўся толькі каменны будынак Траецкага Узнясенскага манастыра, у якім у 1834 годзе знаходзілася губернская бальніца. Побач у 1840 годзе былі пабудаваны яшчэ два будынкі бальніцы, якія разам з былым манастырскім корпусам стварылі паўкруглы парадны сквер, арыентаваны на сучасную вуліцу Багдановіча.

Спасылкі правіць