Старая Таропа
Старая Таропа (руск.: Ста́рая Торо́па) — пасёлак гарадскога тыпу ў Заходнядзвінскім раёне Цвярской вобласці Расіі. Утварае муніцыпальнае ўтварэнне пасёлак Старая Таропа са статусам гарадскога паселішча як адзіны населены пункт у яго складзе.
Старая Таропа
| ||||||||||||
Размешчаны на Валдайскім узвышшы, на рацэ Таропа (прыток Заходняй Дзвіны), за 297 км на захад ад Цверы, за 24 км ад горада Заходняя Дзвіна. Чыгуначная станцыя на лініі Масква — Рыга (да Вялікіх Лук — 70 км). Узнік у 1870 годзе як прыстанцыйны пасёлак пры будаўніцтве Віндава-Рыбінскай чыгункі. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1974 года.