Старое Сяло (Жабінкаўскі раён)

вёска ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Старо́е Сяло́[1] (трансліт.: Staroje Sialo, руск.: Старое Село) — вёска ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Азяцкага сельсавета.

Вёска
Старое Сяло
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
453 чалавекі
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1641
Паштовыя індэксы
225118
Аўтамабільны код
1
Старое Сяло на карце Беларусі ±
Старое Сяло (Жабінкаўскі раён) (Беларусь)
Старое Сяло (Жабінкаўскі раён)
Старое Сяло (Жабінкаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Старое Сяло (Жабінкаўскі раён)

Гісторыя правіць

У дакументах Старое Сяло сустракаецца з сярэдзіны XVI ст. Верагодны час заснавання — XV ст.

Згодна рэвізіі 1566 г., вёска з'яўлялася цэнтрам Старасельскага войтаўства Палескай воласці Берасцейскага староства.

У 1940—1954 гадах цэнтр Старасельскага сельсавета.

Насельніцтва правіць

У 1816 г. у вёсцы жылі 52 чалавекі.

У 1857 г. тут 90 двароў, 326 чалавек. У 1866 г. вёска стала цэнтрам аднайменнага сялянскага таварыства Азяцкай воласці (жылі 547 сялян).

У 1897 г. налічвалася 137 двароў, дзе жыў 921 чалавек.

У 1914 г. — 183 двары і 1059 жыхароў — найбольшая колькасць насельніцтва за ўсю гісторыю.

У 1935 г. насельніцтва зменшылася да 892 чалавек.

У 1999 г. у вёсцы 244 двары, дзе жывуць 535 чалавек.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ста́ра Весь, ж.

Спасылкі правіць