Стары Двор (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Стары́ Двор[1] (трансліт.: Stary Dvor, руск.: Старый Двор; раней таксама Пудзіцк, або Пудзецк) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Вёска
Стары Двор
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Пудзіцк
Пудзецк
Пудзінск
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 18 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Стары Двор на карце Беларусі ±
Стары Двор (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Стары Двор (Пухавіцкі раён)
Стары Двор (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Стары Двор (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

У XVII стагоддзі Пудзіцк адносіўся да Баштанскай воласці, уласнасць Кезгайлаў. Згадваецца ў 1582 годзе, уласнасць нашчадкаў Кезгайлаў у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У дакументах старабеларускай мовай завецца Пудицк, Пудинск[2]. Пазней уласнасць Завішаў[3]. У канцы XVIII стагоддзя адносіўся да маёнтка Смілавічы, уласнасць Агінскіх[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Да маёнтка адносілася таксама Пудзіцкая Слабада. У XIX стагоддзі маёнтак, уласнасць Манюшкаў, праз вена перайшла да Нефтэля, пазней уласнасць яго дачкі Евы Вайцяховіч[3]. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. З канца XIX стагоддзя сустракаецца назва Стары Двор. У 1903 годзе ўласнасць дваранкі Евы Восіпаўны Вайцяховіч[5].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, створаны пасёлак Стары Двор.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Паводле перапісу 1960 года былі аднайменныя вёска і пасёлак.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[6].

Насельніцтва

правіць
  • 1908 год — 1 двор, 3 жыхары[7]
  • 1917 год — 2 двары, 33 жыхары, усе беларусы[8]
  • 1926 год — 12 двароў, 67 жыхароў
  • 1960 год — вёска, 85 жыхароў; пасёлак, 23 жыхары
  • 2002 год — 14 двароў, 24 жыхары
  • 2009 год — 22 жыхары
  • 2019 год — 18 жыхароў[9]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 229.
  3. а б SgKP 1888, s. 276.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 295.
  5. Списокъ землевладѣльцевъ Минской губерніи 1903, с. 26.
  6. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  7. Ярмоловичъ В. 1909, с. 50.
  8. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 96.
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць