Стары горад Іерусаліма

Стары горад Іерусаліма  (іўр. העיר העתיקה, Ха-Ір ха-Аціка, араб. البلدة القديمة, Аль-Балда аль-Кадзіма, арм. Երուսաղէմի հին քաղաք, Erusałemi hin k'ałak') — акружаны сценамі раён плошчай 0,9 км² ва Усходнім Іерусаліме. Да 1860 года, калі быў заснаваны яўрэйскі квартал Мішкенот Шаананім, уяўляў сабою ўвесь Іерусалім. Манументальныя сцены Іерусаліма былі ўзведзенныя ў 1538 годзе асманскім султанам Сулейманам Пышным. Працягласць сцен складае каля 4,5 км, яны маюць вышыню ад 5 да 15 метраў і таўшчыню да 5 метраў. Сцены Старога горада ўключаюць 35 вежаў, большасць з якіх (15) прылягаюць да паўночнай сцяны.

Стары горад Іерусаліма
Dome of the Rock by Peter Mulligan.jpg
Месцазнаходжанне
Commons-logo.svg Стары горад Іерусаліма на Вікісховішчы
*
Old City of Jerusalem and its Walls**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА
Від на Стары горад
Краіна Ізраіль
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iii, vi
Спасылка {{{ID}}}
Рэгіён*** Блізкі Усход
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1981  (5 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

У цэнтры сценаў Старога горада размяшчаецца шэраг святых мясцін ключавой важнасці:

  • Храмавая Гара і яе падпорная Заходняя сцяна — для іудэяў
  • Храм Гроба Гасподняга — для хрысціян
  • Кубат-ас-Сахра і мячэць Аль-Акса (на вяршыні Храмавай гары) — для мусульман.

Адной з важных хрысціянскіх святынь Старога горада з’яўляецца Вія Далароза — крыжовы шлях Ісуса Хрыста ад Ільвінай брамы Старога горада да Галгофы. Ён пачынаецца ў мусульманскім квартале і скончваецца ў храме Гроба Гасподняга. Традыцыйна Стары горад падзяляецца на чатыры кварталы, сучасныя межы якіх сфарміраваліся толькі ў XIX стагоддзі: Мусульманскі квартал, Хрысціянскі квартал, Яўрэйскі квартал, Армянскі квартал. Цяперашняе насельніцтва Старога горада жыве ў асноўным у Мусульманскім і Хрысціянскім кварталах. Агульная колькасць насельніцтва ў 2007 годзе складала 36 965 чалавек.

Размеркаванне па рэлігійнай прыналежнасці:

  • мусульман больш за 30 000 (2013 г.);
  • хрысціян 5 681 (2007 г.);
  • каля 500 армянаў (2011 г.);
  • амаль 3 000 яўрэяў;
  • каля 1 500 навучэнцаў ешыва (2013 г.).

У 1980 годзе Іарданія прапанавала ўключыць Стары горад у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, што і адбылося ў 1981 годзе. У 1982 годзе Іарданія прапанавала дадаць Стары горад у Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай.

КварталыПравіць

Мусульманскі кварталПравіць

Мусульманскі квартал з’яўляецца самым вялікім па плошчы і насельніцтву кварталам Старога горада і займае яго паўночна-ўсходнюю частку. Непасрэдна ў квартал вядуць Дамаскія (Шхемскія) вароты, Ільвіныя вароты і Вароты Ірада. Насельніцтва на 2005 год складала 22 тыс. чалавек.

Хрысціянскі кварталПравіць

Хрысціянскі квартал размешчаны на паўночным захадзе, пашыраючыся ад Новых варот на поўначы да Дамаскіх варот на ўсходзе і Яфскіх варот на захадзе. Цэнтрам Хрысціянскага квартала з’яўляецца Храм Гроба Гасподняга.

Армянскі кварталПравіць

Армянскі квартал (арм. Հայկական թաղամաս, іўр. הרובע הארמני, араб. حارة الأرمن), самы маленькі з чатырох кварталаў Старога горада, займае паўднёва-заходнюю частку, на поўдзень ад Яфскіх варотаў паміж вежай Давіда і гарой Сіён. У Армянскі квартал можна трапіць праз Яфскія і Сіёнскія вароты. У цэнтры Армянскага квартала размяшчаецца Патрыярхія. Пры Патрыярхіі дзейнічае музей і бібліятэка, у якой налічваецца больш за 30 тыс. кніг. Некаторыя манускрыпты адносяцца да XIII стагоддзя.

Яўрэйскі кварталПравіць

Яўрэйскі квартал размяшчаецца на поўдні, непасрэдна ў яго вядуць Гнаявыя вароты. На 2004 год насельніцтва квартала складала да 2 тыс. чалавек.