Статацыты — клеткі, якія, як мяркуюць, ажыццяўляюць геатрапізм у раслінах і размяшчаюцца ў каранёвым чэхліку.[1] Унутры яны ўтрымліваюць статаліты — запоўненыя крухмалам амілапласты, якія аселі ў ніжняй частцы клеткі і рэгулююць каранёвы рост, згінаючы корань у кірунку да вертыкальнай восі.[2]

Каранёвы статацыт у вертыкальным становішчы: (1) Клетачная сценка (2) Эндаплазматычны рэтыкулум (3) Плазмадэсма (4) Ядро (5) Мітахандрыён (6) Цытаплазма (7) Статаліт (8) Корань (9) Каранёвы чэхлік (10) Статацыт

Зноскі

  1. D. Volkmann & M. Tewinkel for the European Space Agency. Position of Statoliths in Statocytes from Cress Roots under Changing Gravity Conditions. European Space Agency (1 красавіка 1997). Праверана 12 снежня 2008.
  2. Neela Shiva Kumar, Martin Henry H. Stevens and John Z. Kiss. Plastid movement in statocytes of the arg1 (altered response to gravity) mutant. American Journal of Botany (1 лютага 2008). Праверана 14 снежня 2008.