СтатусБанк
Адкрытае акцыянернае таварыства «СтатусБанк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Асноўным напрамкам дзейнасці Банка з’яўляецца крэдытаванне фізічных асоб (наяўныя грошы і крэдытаванне на набыццё тавараў працяглага карыстання), валютна-абменныя аперацыі, крэдытаванне і разлікова-касавае абслугоўванне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
СтатусБанк | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 25 лютага 2002[1] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | банкаўская справа[d] |
Уласны капітал |
|
Абавязацельствы | 23 558 000 Br[2] |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | stbank.by (руск.) |
Філіяльная сетка банка, акрамя двух цэнтральных офісаў, уключае ў сябе 19 ЦБП.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 2002 годзе пад назвай ААТ «Міжнародны рэзервовы банк». 100 % статутнага капіталу належалі чатыром еўрапейскім кампаніям, асноўны акцыянер — польска-украінская група «Догмат».
У 2012 годзе новы акцыянер у асобе ТАА «Еўрагандаль» набыў кантрольны пакет (99,5168 %), у выніку ў 2013 годзе былы Міжнародны рэзервовы банк перайменаваны ў Еўрагандальінвестбанк.
У маі 2017 года ў выніку чарговага рэбрэндынгу банк зноў змяніў назву, стаўшы СтатусБанкам[4].
З красавіка 2023 года банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[5].
Зноскі
- ↑ а б https://stbank.by/about_the_bank/
- ↑ а б в г д https://stbank.by/upload/iblock/0f0/ss9vgmvpb4m14gw37oe3q4x5d10xq2k4/Skan_otchetnost_Statusbank_MSFO2021.pdf
- ↑ https://stbank.by/about_the_bank/disclosure_of_information/
- ↑ Информация о банке СтатусБанк ОАО Архівавана 31 мая 2023. (руск.)
- ↑ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков (руск.)