Страсбурскае пагадненне (1675)
(Пасля перасылкі з Страсбургскае пагадненне (1675))
Стра́сбурскае пагадне́нне 1675 года — першая міжнародная дамова па забароне выкарыстання хімічнай зброі, заключаная паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй 27 жніўня 1675 года ў Страсбуры.
У 1672 годзе падчас аблогі Гронінгена (Галандыя) нямецкія войскі ўжылі кідальныя снарады з дададзенай беладоннай, каб надаць ім атручвальныя ўласцівасці. Праз тры гады Францыя і Свяшчэнная Рымская імперыя падпісалі ўгоду, паводле якой абавязваліся не ўжываць на вайне «падступныя і смуродныя» атрутныя рэчывы[1].
Наступнае падобнае пагадненне па выкарыстанні хімічнае зброі адбылося толькі ў 1925 годзе (Жэнеўскі пратакол).
Гл. таксама
правіць- Брусельская канферэнцыя, 1874 — рэкамендавала забарону атрутнай ці атручанай зброі, аднак без падпісання дагавора
- Гаагская дэкларацыя, 1899 — абвясціла па-зазаконным «выкарыстанне снарадаў, адзінай задачай якіх ёсць распыленне задушлівых або шкадлівых газаў»
- Версальскі дагавор, 1919
Зноскі
- ↑ С.В. Голованов. Теоретико-правовые проблемы толкования понятий права вооружённых конфликтов и история развития международного права(руск.) // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні : навукова-практычны і інфармацыйна-метадычны часопіс. — Мн.: прыватная ўстанова адукацыі «БІП — інстытут правазнаўства», 2013. — № 3. — С. 30.
Літаратура
правіць- Clarke, Robin. We all Fall Down: The Prospect of Biological and Chemical Warfare. — London: Allen Lane; The Penguin Press, 1968.