Студэнцкі Букер
Студэнцкі Букер («Студбукер») — літаратурная прэмія, якая прысуджаецца за найлепшы раман на рускай мове, упершыню апублікаваны ў мінулым годзе. Праводзіцца Цэнтрам найноўшай рускай літаратуры Інстытута філалогіі і гісторыі Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта сумесна з Фондам «Рускі Букер» з 2004 года. Прэмію прысуджае студэнцкае журы, сфармаванае па выніках конкурсу эсэ аб сучасным рамане. Аўтар ідэі і куратар праекта — Дзмітрый Бак.
Краіна | |
---|---|
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Падставы ўзнагароджання | за найлепшы раман на рускай мове, упершыню апублікаваны ў мінулым годзе |
Дата заснавання | 2004 |
Сайт | studbooker.rsuh.ru |
ГісторыяПравіць
Прэмія была заснавана ў 2004 годзе дабрачынным фондам «Рускі Букер» і Цэнтрам найноўшай рускай літаратуры Інстытута філалогіі і гісторыі Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта (РДГУ). Першымі ўдзельнікамі праекта сталі студэнты і аспіранты РДГУ, якія выбралі «альтэрнатыўнага» лаўрэата прэміі «Рускі Букер-2004». У наступныя гады спіс ВНУ, якія ўдзельнічаюць, пашыраўся; у 2008 годзе прэмія «Студэнцкі Букер» стала ўсерасійскай. У 2011 годзе ўручалася прэмія «Студэнцкі Букер дзесяцігоддзя» на аснове спісу раманаў — пераможцаў і фіналістаў прэміі «Рускі Букер» за 2001—2011 гады. Спонсарам прэміі з 2004 года выступала ЗАТ «Атлантыс Камюнікэйшнз», з 2010 года — «Расійская карпарацыя сродкаў сувязі».
ЛаўрэатыПравіць
- 2004 — Андрэй Геласімаў «Рахіль»
- 2005 — Дзмітрый Быкаў «Эвакуатар»
- 2006 — Вольга Слаўнікава «2017»
- 2007 — Мая Кучэрская «Бог дажджу»
- 2008 — Уладзімір Арлоў «Камергерскі завулак»
- 2009 — Мікалай Крышчук «Кругамі раю»
- 2010 — Марыям Петрасян «Дом, у якім…»
- 2011 — Таццяна Талстая «Кысь»
- 2012 — Юрый Буйдоў «Сіняя кроў»
- 2013 — Андрэй Волас «Вяртанне ў Панджруд»
- 2014 — Уладзімір Шароў «Вяртанне ў Егіпет»
- 2015 — Аляксей Варламаў «Думкавы воўк»
- 2016 — Ірына Багатырова «Кадын»
- 2017 — Уладзімір Мядзведзеў «Захок»
СпасылкіПравіць
- studbooker.rsuh.ru — афіцыйны сайт прэміі «Студэнцкі Букер»