Вольга Аляксандраўна Слаўнікава
Вольга Аляксандраўна Слаўнікава (руск.: О́льга Алекса́ндровна Сла́вникова; 23 кастрычніка 1957, Свярдлоўск) — руская пісьменніца.
Вольга Аляксандраўна Слаўнікава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1957[1] (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, літаратурная крытык, журналістка, раманіст |
Прэміі |
Рускі Букер (2006) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 23 кастрычніка 1957 года ў Свярдлоўску ў сям’і інжынераў-абароншчыкаў. У дзяцінстве мела добрыя здольнасці да матэматыцы, перамагала на алімпіядах краявога і рэспубліканскага ўзроўню, але пад уплывам настаўніцы рускай мовы і літаратуры, якая загадвала школьным гуртком аматараў мастацкага слова, у 1976 годзе паступіла на факультэт журналістыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыла ў 1981 годзе.
Пасля ўніверсітэта некаторы час працавала ў кнігавыдавецкай сферы, у рэдакцыі часопіса «Урал», затым і сама стала пісаць, па ўласных словах, «ад таго, што заняцца больш было няма чым, а вольнага часу заставалася прорва».
З 2003 года жыве з мужам ў Маскве, мае траіх дзяцей і дваіх унукаў.
Творчасць
правіцьПублікацыі пачатковага перыяду творчасці ў часопісе «Урал» і ў малатыражных зборніках маладых аўтараў, якія сама Слаўнікава з’едліва назвала «брацкімі магіламі».
Два творы В. Слаўнікавай трапілі ў спісы фіналістаў прэміі «Вялікая кніга»: ў 2008 годзе — «Каханне ў сёмым вагоне»[2], у 2018 годзе — «Скачок у даўжыню»[3].
Крытыка
правіцьУ ліпені 2020 года брытанская газета The Guardian ўключыла раман Слаўнікавай «2017» у свой спіс «дзесяці лепшых раманаў, дзеянне ў якіх адбываецца ў Расіі»[4].
Творы
правіць- Першакурсніца (1988),
- Страказа, павялічаная да памераў сабакі (1997),
- Адзін у люстэрку (1999),
- Бессмяротны (2001),
- 2017 (2006),
- Каханне ў сёмым вагоне (2008),
- Лёгкая галава (2010),
- Скачок у даўжыню (2018).
Узнагароды
правіць- прэмія часопіса «Новый мир» (1999),
- прэмія «Рускі Букер» (2006) за раман «2017»,
- прэмія Горкага (2012).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123909627 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ «Список финалистов» Национальной литературной премии «Большая книга» cезона 2008—2009 годов Архівавана 13 жніўня 2009.
- ↑ В Москве объявлены финалисты литературной премии «Большая книга»
- ↑ 10 of the best novels set in Russia — that will take you there