Рускі Букер
Рускі Букер (У 1999—2001 — «Букер — Smirnoff», у 2002—2005 — «Букер — Адкрытая Расія») — літаратурная прэмія, якая прысуджалася ў 1992—2017 гадах за лепшы раман на рускай мове, апублікаваны ў часопісе або асобнай кнігай у прэміяльны год. З 2004 года разам з асноўнай прэміяй ўручаўся «Студэнцкі Букер». 19 верасня 2019 года прэмія афіцыйна спыніла існаванне.
Рускі Букер | |
---|---|
Краіна | |
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Падставы ўзнагароджання | за лепшы раман на рускай мове, упершыню апублікаваны з 16 чэрвеня папярэдняга года па 15 чэрвеня бягучага |
Дата заснавання | 9 кастрычніка 1991 |
Першае | 1992 |
Апошняе | 2017 |
Сайт | russianbooker.org (руск.) |
На атрыманне прэміі мог быць вылучаны раман, напісаны на рускай мове, аўтарам, які цяпер жыве, апублікаваны з 16 чэрвеня папярэдняга года па 15 чэрвеня бягучага. Умовы конкурсу і склад журы вызначаў камітэт прэміі (Букераўскі камітэт), які складаўся з пяці членаў (чацвёра — пісьменнікі, крытыкі, філолагі, пяты член журы часцей за ўсё прадстаўляў які-небудзь іншы від мастацтва), спярша вызначаў шорт-ліст (ад трох да шасці раманаў), а затым аб’яўляў пераможцу.
Лаўрэаты
правіць- 1992 — Марк Харытонаў — «Лінія Лёсу, або Куфэрак Мілашэвіча».
- 1993 — Уладзімір Маканін — «Стол, пакрыты сукном і з графінам у сярэдзіне».
- 1994 — Булат Акуджава — «Скасаваны тэатр».
- 1995 — Георгій Уладзімаў — «Генерал і яго армія».
- 1996 — Андрэй Сяргееў — «Альбом для марак».
- 1997 — Анатоль Азольскі — «Клетка».
- 1998 — Аляксандр Марозаў — «Чужыя лісты».
- 1999 — Міхаіл Бутаў — «Свабода».
- 2000 — Міхаіл Шышкін — «Узяцце Ізмаіла».
- 2001 — Людміла Уліцкая — «Казус Кукоцкага»
- 2002 — Алег Паўлаў — «Карагандзінскія дзевяціны, альбо Аповесць апошніх дзён».
- 2003 — Рубэн Гальега — «Белае на чорным».
- 2004 — Васіль Аксёнаў — «Вальтэр’янцы і вальтэр’янкі».
- 2005 — Дзяніс Гуцко — «Без шляху-следу».
- 2006 — Вольга Слаўнікава — «2017».
- 2007 — Аляксандр Ілічэўскі — «Маціс».
- 2008 — Міхаіл Елізараў — «Бібліятэкар».
- 2009 — Алена Чыжова — «Час жанчын».
- 2010 — Алена Калядзіна — «Кветкавы крыж».
- 2011 — Аляксандр Чудакоў — «Кладзецца імгла на старыя прыступкі…».
- 2012 — Андрэй Дзмітрыеў — «Селянін і тынэйджар».
- 2013 — Андрэй Волас — «Вяртанне ў Панджруд».
- 2014 — Уладзімір Шароў — «Вяртанне ў Егіпет».
- 2015 — Аляксандр Снегіроў — «Вера».
- 2016 — Пётр Аляшкоўскі — «Крэпасць».
- 2017 — Аляксандра Нікалаенка — «Забіць Бабрыкіна. Гісторыя аднаго забойства».
Спасылкі
правіць- russianbooker.org — афіцыйны сайт прэміі «Рускі Букер».