Стывен Ален Бенсан

Стывен Ален Бенсан (англ.: Stephen Allen Benson; 21 мая 1816, Мэрыленд, ЗША - 24 студзеня 1865, Гранд-Баса, Ліберыя) - другі прэзідэнт Ліберыі з 1856 па 1864 год.

Стывен Ален Бенсан
англ.: Stephen Allen Benson
прэзідэнт Ліберыі[d]
7 студзеня 1856 — 4 студзеня 1864
Папярэднік Джозеф Джэнкінс Робертс
Пераемнік Дэніел Бэшыел Уорнер
віцэ-прэзідэнт Ліберыі[d]
2 студзеня 1854 — 7 студзеня 1856
Папярэднік Anthony D. Williams[d]
Пераемнік Beverly Page Yates[d]
Нараджэнне 21 мая 1816(1816-05-21)[1]
Смерць 24 студзеня 1865(1865-01-24)[1] (48 гадоў)
Партыя
Дзейнасць палітык, суддзя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бенсон нарадзіўся ў 1816 годзе ў Мэрылендзе, ЗША. У 1822 годзе яго сям'я пераехала ў Ліберыю. Праз некаторы час калонія была захоплена афрыканскімі абарыгенамі, і Бенсан некалькі месяцаў правёў у палоне. У 1842 годзе ён становіцца ўпаўнаважаным каланіяльным консулам. У 1847 годзе, пасля абвяшчэння незалежнасці Ліберыі, ён становіцца суддзёй.

У 1853 годзе Бенсан становіцца віцэ-прэзідэнтам пры Джозефе Джэнкінс Робертсе, а ў 1856 годзе прымае ад яго пасаду прэзідэнта. У 1857 годзе ён анексаваў суседнюю Рэспубліку Мэрыленд.

У 1862 годзе Ліберыя была прызнаная ЗША, і ў гэтым жа годзе Стывен Ален Бенсан наведаў з візітам Еўропу. У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, Бенсан ведаў мовы тубыльных плямёнаў і здолеў наладзіць з імі супрацоўніцтва.

Зноскі

  1. а б Stephen Allen Benson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.