Стэфан Арвідсан
Стэфан Арвідсан (нар. 1968) — шведскі гісторык, прафесар гісторыі рэлігіі Стакгольмскага ўніверсітэта, а таксама прафесар рэлігіязнаўства ва Універсітэце Лінэя.
Стэфан Арвідсан | |
---|---|
Дата нараджэння | 1968[1] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | рэдактар, навуковы работнік, пісьменнік |
БіяграфіяПравіць
Арвідсан нарадзіўся ў Транасе, Швецыя, у 1968 годзе. У 2000 годзе абараніў доктарскую ступень у галіне гісторыі рэлігіі ва Універсітэце Лунда.
У 2007 зрабіўся асацыяваным прафесарам гісторыі рэлігіі ў Стакгольмскім універсітэце, а з 2012 займае пасады — прафесара гісторыі рэлігіі Стакгольмскага ўніверсітэта і прафесара рэлігіязнаўства ва Універсітэце Лінея.
ПоглядыПравіць
Арвідсан — заўзяты марксіст, але, па ягоных жа словах, «недагматычны марксіст». Арвідсан шкадуе, што, па ягоных меркаваннях, Шведская сацыяльна-дэмакратычная партыя і Левая партыя пакінулі, што ён называе, шлях «сапраўднага сацыялізму». Арвідсан з’яўляецца сам прапанентам больш радыкальнай плыні сацыялізму па тыпе «Сажры багацеяў!», і такое ён называе «рамантычным сацыялізмам». За працоўнае жыццё Арвідсан напісаў шэраг марксісцкіх публікацый, некаторыя з іх былі прафінансаваны Банкам Швецыі.
Арвідсан — вялікі крытык тэорыі агульнай індаеўрапейскай міфалогіі, якую ён заве «найгоршай міфалагічнай прыдумкай цяперашняга часу». Яго доктарскі тэзіс, дарэчы, зваўся англ.: Aryan Idols. The Indo-European Mythology as Ideology and Science (2006) (Арыйскія Ідалы. Індаеўрапейская міфалогія ў якасці ідэалогіі і навукі), у якім ён прыбягае да ad hominem у бок індаеўрапеістаў, у прыватнасці ў бок Жоржа Дзюмезіля, якога Арвідсан абвінавачвае ў фашысцкім жыццяпозірку. Такім метадам, як мяркуе сам Арвідсан, ён мусіць дыскрэдытаваць галіну вывучэння індаеўрапейскай міфалогіі ў межах вывучэння гісторыі рэлігіі ўвогуле.
Зноскі