Стэфан (II) III
Стэфан II (III) (лац.: Stephanus PP. II (III); 715, Рым — 26 красавіка 757) — Папа Рымскі з 26 сакавіка 752 па 26 красавіка 757.
Стэфан II (III) | ||
---|---|---|
лац.: Stephanus PP. II (III) | ||
![]() | ||
|
||
26 сакавіка 752 — 26 красавіка 757 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Стэфан II | |
Пераемнік | Павел I | |
Нараджэнне |
715 Рым, Італія |
|
Смерць |
26 красавіка 757 Рым, Італія |
|
Пахаванне | ||
![]() |
біяграфіяПравіць
Паходзіў з арыстакратычнай рымскай сям’і. Галоўнай праблемай пяцігадовага пантыфікату быў наступ лангабардаў у Італіі. У 752 годзе падпісаў мір на 20 гадоў з каралём лангабардаў Айстульфам, але праз 4 месяцы той парушыў мірны дагавор і абвясціў аб намеры далучыць Рым да каралеўства. Спробы папы Стэфана пачаць новыя перамовы з лангабардамі праваліліся, Канстанцінопаль адмовіў папе ў дапамозе. У гэтых умовах папа быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да франкаў.
У 754 годзе ён паехаў у Парыж, дзе заключыў саюз з Піпінам Кароткім супраць лангабардаў. У базіліцы Сен-Дэні папа памазаў на царства Піпіна і яго сыноў і абвясціў караля франкаў патрыцыем і абаронцам Хрысціянскай царквы. Землі, адваяваныя Піпінам у 756 годзе, паклалі пачатак стварэнню Папскай вобласці. Акрамя гэтага, Стэфан пачаў у Рыме будаўніцтва званіц і ўвёў у Рыме звон.