Адкрыць галоўнае меню

Стэфан I (лац.: Stephanus I; пам. 2 жніўня 257) — біскуп Рыма з 12 мая 254 па 2 жніўня 257. Пакараны па загаду імператара Валяр’яна. Шануецца як свяшчэннамучанік ў Праваслаўнай (памяць 15 (2) жніўня) і Каталіцкай (памяць — 2 жніўня) цэрквах.

Стэфан I
лац.: Stephanus I
Pope Stephen I.jpg
23-і Папа Рымскі
12 мая 254 — 2 жніўня 257
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Луцый I
Пераемнік: Сікст II

Прафесія: ксёндз
Нараджэнне: невядома
Смерць: 2 жніўня 257
Пахаванне:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Стэфан вядомы сваім дыспутам з карфагенскім біскупам Кіпрыянам па пытанні аб дапушчальнасці хрышчэння ерэтыкоў. Як вынікае з захаваных пасланняў Кіпрыяна да папы, афрыканскія біскупы пагражалі Рыму расколам царквы. Падаплёкай спрэчкі было пытанне аб вяршэнстве над іспанскімі біскупамі, на якое прэтэндавалі як Рым, так і Карфаген.

Зноскі