Стэфан VIII (IX)
Стэфан VIII (IX) (лац.: Stephanus PP. VIII (IX); ? — кастрычнік 942) — папа Рымскі з 14 ліпеня 939 года па кастрычнік 942 года. Дзявяты папа перыяду парнакратыі.
Стэфан VIII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Stephanus VIII | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў VII | ||||||
Пераемнік | Марын II, Папа Рымскі | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
магчыма X стагоддзе[1] |
||||||
Смерць |
кастрычнік 942[2] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСтэфан VIII нарадзіўся ў рымскай сям’і, і, перш чым стаць папам, быў святаром царквы Святых Сільвестра і Марціна[3]. Ён быў узведзены на трон рымскім патрыцыем Альберыхам II. Перш за ўсё, Стэфан звярнуў сваю ўвагу на сітуацыю ў Заходняй Францыі. На пачатку 940 года папа ўмяшаўся на баку Людовіка IV Французскага ў яго барацьбу з мяцежнымі герцагамі, Гуга Вялікім і Гербертам II, графам Вермандуа, якія ў сваю чаргу звярнуліся за падтрымкай да нямецкага караля Атона I[4]. Папа накіраваў папскага легата да франкскіх вяльможаў, загадаўшы ім прызнаць Людовіка і спыніць свае мяцежныя дзеянні супраць яго пад пагрозай адлучэння ад царквы. Хоць пасольства не дасягнула сваёй мэты, яна сапраўды пазбавіла Гуга і Герберта падтрымкі некаторых франкскіх біскупаў[5].
Падбадзёраны гэтым, Стэфан паспрабаваў разбіць саюз супраць Людовіка, прапанаваўшы сыну Герберта, Гуга дэ Вермандуа, пасаду арцыбіскупа Рэймса[5]. Разам з Паліем — сімвалам паўнамоцтваў арцыбіскупа, — папа паслаў легата з указаннем франкскай шляхце падпарадкавацца Людовіку[6]. У гэты раз папа заявіў, што калі да Каляд да яго не прыбудуць паслы ад вяльможаў з прызнаннем улады Людовіка, то яны будуць адлучаныя[5]. Пасля гэтай заявы адбыўся зрух у бок падтрымкі Людовіка, шэраг важных вяльможаў да канца 942 года пацвердзілі яму сваю лаяльнасць і апавясцілі пра гэта Рым[7]. Стэфан таксама падтрымліваў Клюнійскае абацтва.
У Рыме для папы справы складваліся значна складаней. Працяглае дамінаванне графаў Тускулумскіх у жыцці горада было прыкметна на працягу ўсяго пантыфікату Стэфана. Хоць Стэфан быў вылучэнцам Альберыха II Спалецкага, ён не быў членам яго сям’і. Стэфан апынуўся ўцягнуты ў канфлікт паміж Альберыхам II і Гуга Італьянскім. Гуга аблажыў Рым у 940 годзе[8]. Пасля няўдалай спробы замаху на Альберыха, у якім удзельнічаў шэраг біскупаў, Альберых пачаў расправы з патэнцыйнымі супернікамі, яго ворагаў бічавалі, абезгалоўлівалі і знявольвалі ў турмы. Марцін Апаўскі сцвярджае, што сам Стэфан VIII быў падвергнуты катаванням з боку Альберыха[9].
17 жніўня 942 года Альберых склікаў сабор у Рыме, дзе прадэманстраваў свой кантроль над папствам за кошт прызначэння розных папскіх чыноўнікаў[10].
Стэфан памёр прыкладна ў кастрычніку 942 года.
Альтэрнатыўныя ацэнкі
правіцьПаводле летапісца XIII стагоддзя Марціна Апаўскага, Стэфан VIII быў па нараджэнні немцам, які быў абраны папам з-за ўплыву яго сваяка, нямецкага караля Атона I. Марцін сцвярджае, што Атон праігнараваў волю кардыналаў, высунуўшы Стэфана, і таму духавенства ненавідзела папу і выдала яго прыхільнікам Альберыха II, які калечыў і катаваў яго да такой ступені, што Стэфан не змог больш з’явіцца на людзях[11]. Гэтая версія падзей у значнай ступені абвергнутая[12]. Сучасныя гісторыкі сцвярджаюць, што Стэфан быў рымлянінам. Акрамя таго, умяшанне Атона ў справы Рыма пачалося толькі праз 10 гадоў, а падчас пантыфікату Стэфана ён быў яшчэ заняты ўмацаваннем сваёй улады ў Германіі. Нарэшце, умяшанне Стэфана ад імя франкскага караля Людовіка IV (які быў у канфлікце з Атонам) не адбылося б, калі б папа быў сваяком нямецкага караля. Скалечванне Стэфана, магчыма, адбылося ў сувязі з наступствамі змовы супраць Альберыха ў сярэдзіне 942 года.
Зноскі
- ↑ Вікікрыніцы — 2003.
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
- ↑ Mann, pg. 213
- ↑ Mann, pgs. 213—214
- ↑ а б в Mann, pg. 214
- ↑ DeCormenin, Louis Marie; Gihon, James L., A Complete History of the Popes of Rome, from Saint Peter, the First Bishop to Pius the Ninth (1857), pg. 290
- ↑ Mann, pgs. 214—215
- ↑ Mann, pg. 215
- ↑ Norwich, John Julius, The Popes: A History (2011), pg. 76
- ↑ Mann, pgs. 215—216
- ↑ Mann, pgs. 212—213
- ↑ Gregorovius, Ferdinand, The History of Rome in the Middle Ages, Vol. VI, pg. 633
Літаратура
правіць- Конский П. А. Стефан, римские папы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Mann, Horace K. The Lives of the Popes in the Early Middle Ages, Vol. IV: The Popes in the Days of Feudal Anarchy, 891—999 (1910).