Суетава
Суетава (руск.: Суетово) — вёска ў Ярцаўскім раёне Смаленскай вобласці РФ. Знаходзіцца побач з аўтадарогай М1 «Беларусь».
Вёска
|
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў сувязі з вайной Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай.
У 1620-х уладальнікам сяла Суетава стаў Аляксандр Ульф — тагачасны дзвінскі стараста.
У выніку вайны 1654—1667 гадоў адыходзіць да Расіі. Станам на 1668 год Суетава з’яўляецца вёскай з царквой Пакрова Багародзіцы. Да адміністрацыйнага падзелу 1774 года вёска находзілася ў Бяцінскім стане Смаленскай губерні.
У 1778 годзе на сродкі мясцовага памешчыка Міхаіла Самуйлавіча Туміла-Дзянісавіча замест старой драўлянай Траецкай царквы была збудавана каменная царква імя Святой Жываначальнай Тройцы. Разам з тым, дзейнічала драўляная Аляксееўская царква, пабудаваная кцітарам Аляксеем Фёдаравічам.
Станам на 1873 год дзейнічала толькі каменная царква, якая з’яўлалася прыхадской для навакольных вёсак. У той час у царкве было тры прастолы: Святой Жываначальнай Тройцы, Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, святога Мікалая Цудатворца.
Да 1917 года Суетава з’яўлялася цэнтрам Суетаўскай воласці Духаўшчынскага павета.
Пасля ўсталявання савецкай удады царква была перапрафілявана ў школу. Канчаткова была зруйнавана падчас наступу нямецкіх войскаў на Маскву ў 1941 годзе. На дадзены момает захаваліся толькі рэшткі падмуркаў і старыя надгробкі.
У 2008 годзе на новым месцы паўстала Свята-Мікалаеўская царква.[1]
Славутасці
правіцьКраязнаўчы музей пры мясцовай школе.