Змяя (сузор’е)

(Пасля перасылкі з Сузор’е Змяя)

Змяя (лац.: Serpens) — сузор’е ў экватарыяльнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Адзінае сузор’е гэтай наменклатуры, якое складаецца з дзвюх, незвязаных частак нябеснай сферы, Галава Змяі (Serpens Caput) і Хвост Змяі (Serpens Cauda). На тэрыторыі Беларусі відаць вясной і летам.

Лацінская назва
(у р. скл.: Serpentis)
Скарачэнне Ser
Плошча 636,9 кв. градусаў (1,544%)
Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталога Гіпарха)
108 (разам)
Назіраецца ў шыротах: Галава: 86°Пн – 64°Пд
Хвост: 73°Пн – 83°Пд
(цалкам)

Галава: 90°Пн – 86°Пн, 64°Пд – 90°Пд
Хвост: 90°Пн – 73°Пн, 83°Пд – 90°Пд
(часткова)

Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей.

Цікавыя аб’екты

правіць
  • Секстэт Сейферта - незвычайная група ўзаемадзейных галактык.
  • Шаравое скопішча М5.
  • θ Змеі (тэта Змяі або Алія) - пара з двух зелянява-жоўтых зорак, бачная ў невялікі тэлескоп.
  • Туманнасць Арол (М 16 па каталогу Месье) - буйных памераў туманнасць, у якой вылучаюць некалькі характэрных для візуальнага запамінання аб’ектаў. Сярод іх газавыя слупы (іх называюць «слупы Тварэння») у зоне зоркаўтварэння. Гэта слупы халоднага міжзоркавага газападобнага вадароду і пылу, у якіх таксама нараджаюцца зоркі.

Гісторыя

правіць

У старажытнасці сузор’е часам вылучалася як самастойнае і нават было ўключана ў Клаўдзія Пталемея ў яго каталог зорнага неба «Альмагест». Праўда, у гэтым выпадку мелася на ўвазе толькі частка сучаснага сузор'я, а менавіта Галава Змеі. Аднак звычайна Змяя трактавалася як частка сузор'я Змеяносец, а канчаткова было выдзелена ў асобнае сузор’е Міжнародны астранамічны Саюзам толькі ў 1922 годзе.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2