Сусветная ветэрынарная асацыяцыя

Сусве́тная ветэрына́рная асацыя́цыя (англ.: World Veterinary Association) — неўрадавая міжнародная ветэрынарная арганізацыя. Заснавана ў 1863 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца у Жэневе[2][3]. Аб’ядноўвае 65 краін і 12 міжнародных асацыяцый ветэрынарных спецыялістаў. Супрацоўнічае з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Кіруючы орган — Пастаянны камітэт, які штогод збіраецца ў Парыжы на паседжанні, дзе вырашаюцца актуальныя пытанні, а таксама праходзіць падрыхтоўка да кангрэсу. У перыяд паміж паседжаннямі Пастаяннага камітэта кіраўніцтва СВА ажыццяўляе бюро.

Сусветная ветэрынарная асацыяцыя
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Заснаванне
Дата заснавання 1863 і 9 верасня 1905
Абарот
  • 300 тыс. € (2020)[1]
worldvet.org

1 раз на 4 гады праводзіць Сусветныя ветэрынарныя кангрэсы. Адбыўся 21 кангрэс, першы — ў 1863 годзе ў Гамбургу. На кангрэсах абмяркоўваюцца праблемы інфекцыйнай паталогіі, хірургіі, прафілактыкі і заагігіены, заатэхнічных навук і эканомікі жывёлагадоўлі. Разглядаюцца таксама пытанні стандартызацыі спецыяльнай наменклатуры, ветэрынарнай адукацыі, прапаганды ветэрынарных ведаў і распаўсюджвання фільмаў па ветэрынарыі.

Асноўныя задачы правіць

  • аб’яднанне асоб ветэрынарнай прафесіі ў свеце
  • арганізацыя і правядзенне сусветных ветэрынарных кангрэсаў
  • садзейнічанне развіццю ветэрынарнай навукі, усталяванне сувязяў з арганізацыямі, інтарэсы якіх звязаны з мэтамі асацыяцыі, аказанне дапамогі ў паляпшэнні ветэрынарнай адукацыі і станаўлення ветэрынарных прафесій

Зноскі

  1. а б (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.
  2. ВВА (руск.). Энциклопедии, словари, справочники. Праверана 25 красавіка 2020.
  3. Всемирная ветеринарная ассоциация (руск.). Академик. Праверана 25 красавіка 2020.

Літаратура правіць

  • «Ветеринария», 1979. № 6.

Спасылкі правіць