Сусветная выстаўка (1939)

сусветная выстава

Сусветная выстава 1939—1940 гадоў у Нью-Ёрку (англ.: 1939—40 New York World’s Fair) — сусветная выстава[ru], якая праходзіла ў Нью-Ёрку з 30 красавіка 1939 года да 27 кастрычніка 1940 года. Тэма выставы: «Свет заўтрашняга дня»[1].

Плакат, створаны Джозэфам Біндэрам (1898—1972) для Сусветнай выставы ў Нью-Ёрку ў 1939 годзе.

Выставачны арэал размяшчаўся ў парку Флашынг-Медаўс — Карона-парк[ru] і займаў плошчу 4,9 км², што з’яўляецца пакуль не пабітым рэкордам. Выставу наведала каля 44 мільёнаў чалавек.

Выстава была падзелена на тэматычныя зоны: транспарт, камунікацыі, прадукты харчавання, кіраванне і г. д.

Падчас выставы пачалася Другая сусветная вайна. Польская дэлегацыя, якая прыбыла на цырымонію адкрыцця, з-за яе пачатку засталася ў Злучаных Штатах разам з так і не адкрытым помнікам каралю Польшчы Ягайлу, дзе ён намаляваны верхам з двума скрыжаванымі над галавой грунвальдскімі мячамі. У 1945 годзе яго ўсталявалі на гранітны пастамент праекту амерыканскага архітэктара ў Цэнтральным парку[ru] Нью-Ёрка.

Зноскі

правіць
  1. Уильямс Н., Уолкер Ф., Роуэтт Д. Полная хронология XX века = Chronology of the 20th Century / Переводчик М. Ю. Ростовцев. — М.: Вече, АСТ, 1999. — С. 219. — 816 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7141-0416-3.

Спасылкі

правіць