Сусветны эканамічны крызіс (2008—2013)

Сусветны эканамічны крызіс 2008—2013 гадоў (таксама Вялікая рэцэсія, англ.: Great Recession) — крызісны стан сусветнай эканомікі, які рэзка абазначыўся з 2008 года. Розныя краіны і рэгіёны выходзілі з вострай фазы крызісу ў розны час, з 2009 па 2013 год, а яго наступствы захоўваліся да канца дзесяццігоддзя[1]. Развіццё фінансавага крызісу пачалося ў ЗША. Калі не па глыбіні, то па маштабах і наступствах гэты крызіс супастаўны толькі з Вялікай дэпрэсіяй 1930-х гадоў[2]. У 2009 годзе сусветны ВУП упершыню з часоў Другой сусветнай вайны паказаў адмоўную дынаміку[3].

Падзенне эканомікі ў краінах свету да канца 2008 года (насычанасць чырвонага колеру па ступені падзення).

Таксама рэкордна (больш чым на 10 %) скараціўся сусветны гандаль, які аднавіў аб’ём да 2011 года[4], але значна адставаў ад дакрызісных тэмпаў росту аж да 2014 года[5].

Спад эканомікі ЗША і еўразоны скончыўся ў другім квартале 2009 года, аднак у 2011 годзе ў еўразоне пачалася другая рэцэсія[6], якая доўжылася да 2013 года і стала самай працяглай у яе гісторыі[7].

Як адзначалася ў справаздачы Global Wealth Report 2015 швейцарскага банка Credit Suisse, глабальнай тэндэнцыяй пасля вострай фазы крызісу ў 2008 годзе стала паслабленне сярэдняга класа ў свеце, у той час як да крызісу яго доля ў агульным аб’ёме сусветнага багацця заставалася працяглы час стабільнай. Пры гэтым доля 1% самых багатых людзей у сусветным аб’ёме багаццяў перавысіла 50% і працягвала павялічвацца[8].

Беспрэцэдэнтны рост беспрацоўя прывёў да дасягнення яе рэкорднага паказчыка за ўсю гісторыю назіранняў за рынкам працы[9] (200 млн чалавек у 2009 годзе[10]).

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. МВФ назвал главные последствия кризиса 2008 года :: Экономика :: РБК. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2019. Праверана 6 кастрычніка 2019.
  2. Холодков, Николай Глобальный финансово-экономический кризис // Свободная мысль : журнал. — 2013. — № 1. — С. 19-32. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2015.
  3. Обвал планеты. МВФ ухудшил прогноз мирового развития. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 17 мая 2015.
  4. Объем мировой торговли достиг докризисного уровня — Росбалт. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  5. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2015. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  6. Экономика ЕС: рецессия длиной в пятилетку — Главные новости — Финмаркет
  7. Экономика крупнейших стран ЕС вышла из рецессии: еврозона возобновила рост | Ужгород — окно в Европу — ua-reporter.com. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  8. Беднеют все: Украина — лидер по падению благосостояния / Статьи / Finance.UA. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  9. Безработица: рекорд за всю историю наблюдений | KM.RU. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 17 мая 2015.
  10. ООН прогнозирует рекордный уровень безработицы в 2013 году — zn.ua. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2015. Праверана 17 мая 2015.