Сутыкненні ў Бені-Валід
Сутыкненні ў Бені-Валідзе — баявыя сутыкненні ў лівійскім Бені-Валідзе ў 2012 годзе.
Сутыкненні ў Бені-Валідзе | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014) | |||
Дата | 23 студзеня — 18 кастрычніка 2012 | ||
Месца | Бені-Валід | ||
Вынік | Перамога ПНС | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Ход падзей
правіцьСутыкненні пачаліся 23 студзеня 2012 года ў сувязі з інцыдэнтам у Бені-Валідзе, калі байцы міліцыі «Брыгада 28 мая» хацелі арыштаваць мясцовых жыхароў пры нявысветленых абставінах. Байцы брыгады і яе штаб былі атакаваны мясцовымі апалчэнцамі, якія затым узялі на кантроль горад[3]. Матывы двух асноўных варожых бакоў, «Брыгады 28 мая» і «Брыгады 93», застаюцца нявызначанымі і спрэчнымі. Канфлікт быў выкліканы, па першых паведамленнях, нападам прыхільнікаў забітага лідара краіны Кадафі на мясцовых чыноўнікаў Нацыянальнага Пераходнага Савета. Тым не менш мясцовыя племянныя лідары і жыхары адмаўлялі ўдзел прыхільнікаў Кадафі, заяўлялі, што іх мэтай было стварэнне ўласнага савета ў сваім горадзе[6]. Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі таксама тлумачыў, што гэта не напад прыхільнікаў Кадафі на сілы НПС, а наступства спрэчак паміж племяннымі лідарамі і новай уладай[7].
Лівійскі ўрад пасля правёў перамовы, каб аднавіць нармальныя адносіны з саветам Бені-Валіда, але пры гэтым захоўваў ваенную прысутнасць побач з горадам[8]. Але так як перамовы ні да чаго не прывялі, у кастрычніку ўрад адправіў больш войск, каб паўторна ўзброена ўзяць кантроль над горадам. Інтэнсіўны абстрэл Бені-Валіда пачаўся 18 кастрычніка[9], ужо наступным днём сілы ПНС цалкам занялі горад[10].
Зноскі
- ↑ Nine Libyan forces killed in clashes with Qaddafi loyalists . Al Arabiya (22 верасня 2012). Праверана 28 September 2012.
- ↑ Qaddafi Loyalists Seize Bani Walid. Israelnationalnews.com (2012-01-24). Retrieved on 2012-09-30.
- ↑ а б 'Pro-Kadhafi' attack kills four in Libya Архівавана 28 лютага 2014.
- ↑ Pro-Gaddafi fighters retake Bani Walid . Al Jazeera (24 студзеня 2012). Праверана 24 January 2012.
- ↑ Pro-Gaddafi forces capture Bani Walid, 5 NTC troops killed — report . Russia Today (23 студзеня 2012).
- ↑ "Libye: Bani Walid, ville nostalgique de Kadhafi". AFP(фр.). 27 January 2012. Праверана 25 September 2012.
- ↑ Lamloum, Imed. Libya's Misrata tense after Kadhafi catcher's death(недаступная спасылка). Google News (26 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2014. Праверана 20 October 2012.
- ↑ Qaddafi loyalists take over Bani Walid . CBS News (24 студзеня 2012). Праверана 20 October 2012.
- ↑ State-linked Libyan militias shell Bani Walid . Аль-Джазира (18 кастрычніка 2012).
- ↑ Ali Shuaib. Leader says Libya not «fully liberated» year after Gaddafi death . Reuters (20 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2013.