Сухараўскія могілкі
Сухараўскія могілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Мінску. Знаходзяцца ля вул. Янкоўскага на захадзе горада. Плошча 1,9986 га[1]. Першае пахаванне з указаннем даты адносіцца да 1876 г[2]. Пахавана больш за 2,5 тыс. чал[3].
Сухараўскія могілкі? | |
---|---|
53°52′47″ пн. ш. 27°26′58″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Тэрыторыя могілак, як і мікрараён «Сухарава», знаходзіцца на тэрыторыі комплекса курганоў XI—XII стст., якія таксама былі месцам пахавання[4]. Ёсць звесткі аб праблемах з вывазам смецця з могілак па прычыне дрэнных дарог, а таксама з тым, што час ад часу моладзь праводзіць на могілках пікнікі і засмечвае магілы[5].
На могілках можна знайсці і пахаванні канца ХІХ ст., і магілы за 2014—2015 гг. Большая частка магіл адносна добра дагледжаны. У адрозненне ад іншых былых вясковых могілак Мінска, часцей сустракаюцца дзіцячыя магілы, а пахаванні канца ХІХ ст. — першай паловы ХХ ст. раскіданы сярод больш позніх і сучасных пахаванняў пераважна ў цэнтральнай частцы могілак, а не сканцэнтраваны ў адным месцы[6].
Зноскі
- ↑ КЛАДБИЩА МИНСКА // Сайт «Ритуальные услуги»
- ↑ Стройки «забор в забор» и могилки, забытые родственниками. Большие проблемы малых кладбищ Минска Архівавана 5 сакавіка 2016. // Партал TUT.BY
- ↑ Кладбища Минска и Минского района Архівавана 27 мая 2015. // Сайт кампаніі Art Vita
- ↑ Смиренное кладбище. Почему уничтожаются тысячелетние курганы // СБ, 12.01.2005.
- ↑ Квартира с видом на погост Архівавана 5 сакавіка 2016.// Rozysk 21 vek
- ↑ Крыжы на курганах: таямніцы Сухараўскіх могілак // Блог Андрэя Берастоўскага, 25.09.2015.
Спасылкі
правіць- Сухараўскія могілкі на сайце «Некропалі Беларусі» Архівавана 23 лютага 2017.
- Сухараўскія могілкі на Wikimapia
- Сухараўскія могілкі на схеме сайта MoiKorni.com
- Сухараўскія могілкі на фотаздымках
- Крыжы на курганах: таямніцы Сухараўскіх могілак Архівавана 21 лютага 2018. // Минск старый и новый