Сферы з Клерксдорпа

(Пасля перасылкі з Сферы з Клерксдарпа)

Клерксдорпскія шары — сферычныя або дыскападобныя аб'екты памерам у некалькі сантыметраў з падоўжнымі насечкамі, якія знаходзяць у адкладаннях пірафіліту каля горада Клерксдорп у Паўночна-заходняй правінцыі ПАР. Узрост адкладанняў складае прыблізна 3 мільярда гадоў.

Металічны шарык з Клерксдорпа.

У псеўдаархеалагічнай літаратуры шары прынята падаваць як «недарэчныя артэфакты» са складаных металічных сплаваў, якія нібы маглі быць выраблены толькі разумнымі істотамі[1]. У рэчаіснасці, як устаноўлена геолагамі, знаходкі, узрост якіх вылічаецца мільярдамі гадоў, маюць натуральнае паходжанне[2].

Таксама трэба прыняць да ўвагі, што ў перыяд "выраба" шароў на Зямлі не было ні колькасці атмасфернага кіслароду, дастатковага для існавання людзей, ні выкапнёвага паліва, неабходнага для іх выраба.[3].

Зноскі

  1. Ю. М. Гоголицын. XX век. Хроника аномалий. Нева, Олма — Пресс, 2003. ISBN 5-7654-1802-3. Стр. 288—289.
  2. Heinrich P.V. Mystery spheres [letter](англ.) // Reports of the National Center for Science Education. — Студзень-люты 1997. — Vol. 17. — № 1. — P. 34.
  3. Газетныя качкі ў журавінавым лесе