Сцяг Арэхаўска — сцяг гарадскога пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86.

Сцяг Арэхаўска
Беларусь
Зацверджаны 28 лютага 2011
Прапорцыя 1:2

Апісанне

правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй жоўтага колеру — і ніжняй — зялёнага, у цэнтры пярэдняга боку якога размяшчаецца выява герба гарадскога пасёлка Арэхаўск.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць