Сцяг Астраўца — сцяг горада Астравец і Астравецкага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Сцяг Астраўца
Беларусь
Зацверджаны 14 чэрвеня 2007
Прапорцыя 1:2

Апісанне

правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі 1:2, якое складаецца з трох вертыкальных роўнавялікіх палос: левай — блакітнага, сярэдняй — белага, правай — зялёнага колеру. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча — выява герба гарадскога пасёлка Астравец і Астравецкага раёна.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць