Сцяг Банайрэ — сцяг спецыяльнага муніцыпалітэта Каралеўства Нідэрландаў Востраў Банайрэ. Сцяг створаны на конкурснай аснове і быў зацверджаны 15 снежня 1981 года як сцяг астраўной тэрыторыі Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў востраў Банайрэ.

Банайрэ
Каралеўства Нідэрланды
Зацверджаны 15 снежня 1981
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3
Аўтар сцяга Уітні Сміт

Сімволіка правіць

Сіняя частка палатна азначае Карыбскае мора, жоўты трохвугольнік — сонца, жыццёвую сілу, развіццё і росквіт вострава, белая паласа — свабоду і мір.

Ружа вятроў, якая нагадвае компас, указвае, што яго жыхары здаўна маюць рэпутацыю самых майстэрскіх мараплаўцаў паўднёвай часткі Карыбскага мора і выдатна арыентуюцца ў марской прасторы. Яна таксама сімвалізуе адзінства мэт астраўлянінаў.

Зорка пазначае баявітасць і ўстойлівасць мясцовых жыхароў, а яе чырвоны колер — сімвал крыві, разлітай у барацьбе за выжыванне, і рашучасці астраўлянінаў выдужаць у суровай барацьбе з прыродай. Шэсць канцоў зоркі нагадваюць пра шэсць вёсак — першых паселішчах на востраве.

Літаратура правіць

  • Знамиеровский А. Флаги мира: Иллюстрированный справочник. — БММ АО, 2002. — ISBN 5-88353-150-4.

Спасылкі правіць