Сцяг Барані — сцяг горада Барань Аршанскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Сцяг Барані
Беларусь
Зацверджаны 20 студзеня 2006
Прапорцыя 1:2

Апісанне

правіць

Сцяг Барані уяўляе сабой белае прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога размешчаны дзве паласы: блакітная, над ёй жоўтая, якія складаюць адпаведна 1/4 і 1/8 шырыні палотнішча, у цэнтры верхняй часткі знаходзіцца выява герба Барані.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць