Сцяг Бахрэйна

Сцяг Бахрэйна — афіцыйны сімвал дзяржавы Бахрэйн. Цяпер дзеючы сцяг зацверджаны 17 лютага 2002 года.

Сцяг Каралеўствы Бахрэйна
Бахрэйн
Flag of Bahrain.svg
Зацверджаны 17 лютага 2002
Прапорцыя FIAV 111111.svg 3:5
Royal Standard of Bahrain.svg
Каралеўскі штандар

Сцяг уяўляе сабой палатно чырвонага колеру з белай вертыкальнай паласой ля дрэўка, з правага боку абмежаванай зігзагам. Прапорцыя 3:5.

Першапачаткова сцяг Бахрэйна быў чырвоны, як напамін пра колеры мусульманскай секты Харыджытаў. У 1820 годзе, калі было дасягнута пагадненне з Вялікабрытаніяй, на сцягу з'явілася белая вертыкальная паласа каля дрэўка, якая сімвалізуе перамір'е. У 1933 годзе, для таго, каб сцяг можна было адрозніць ад падобных на яго сцягоў рэгіёна, уводзіцца белая паласа, абмежаваная зігзагам. На сушы выкарыстоўваецца як дзяржаўны, грамадзянскі і ваенны сцяг, на моры — як грамадзянскі і ваенны сцяг.

З 2002 года сцяг стаў адлюстроўвацца з пяццю белымі трохвугольнікамі, якія сімвалізуюць пяць слупоў ісламу.

ГалерэяПравіць