Сцяг Браслава — сцяг горада Браслаў і Браслаўскага раёна.

Сцяг Браслава
Беларусь
Зацверджаны 20 студзеня 2006
Прапорцыя 1:2

Апісанне

правіць

Сцяг Браслава ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, пасярэдзіне знаходзіцца блакітная паласа шырынёй, роўнай 1/3 шырыні палотнішча, у цэнтры якой — выява герба горада Браслава.

Гісторыя

правіць

Герб і сцяг Браслава зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36[1].

Гл. таксама

правіць

Зноскі