Дзяржаўны сцяг Вануату - прыняты 18 лютага 1980.

Вануату
Зацверджаны 18 лютага 1980
Выкарыстанне Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга
Прапорцыя 19:36

Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Ваенна-марскі сцяг Вануату

У якасці асновы нацыянальнага сцяга былі выбраны колеры партыйнага сцяга партыі Вануаку, якая прывяла краіну да незалежнасці ў 1980 годзе, — чырвоны, зялёны, чорны і жоўты. Канчатковы варыянт быў абраны парламенцкім камітэтам з некалькіх прапаноў мясцовых мастакоў.

Зялёны колер сімвалізуе багацце астравоў, чырвоны - колер крыві людзей і свіней, чорны - мясцовых жыхароў ні-вануату. Па прапанове прэм'ер-міністра Вануату былі ўключаныя жоўтая і чорная раздзяляльныя палосы (en: Fimbriation). Жоўтая Y-падобная фігура сімвалізуе святло Евангелля, якое асвятляе астравы Ціхага акіяна (у Вануату каля 90% хрысціян).

Жоўтая эмблема на чорным фоне - ікол дзіка - сімвал дабрабыту, які носяць на астравах як талісман, і дзве лісцінкі мясцовай папараці намеле. Лісцінкі з'яўляюцца сімвалам міру, а 39 іх лісточкаў прадстаўляюць 39 членаў заканадаўчага органа Вануату (на момант прыняцця сцяга парламент Вануату складаўся з 39 чалавек).

Іншыя сцягі правіць