Сцяг Вермонта
Сцяг Вермонта (англ.: Flag of Vermont) — адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Вермонт.
Сцяг штата Вермонт | |
---|---|
ЗША | |
Зацверджаны | 1 чэрвеня 1923 |
Прапорцыя | 3:5 |
Сучасны варыянт сцяга быў прыняты Генеральнай Асамблеяй Вермонта 1 чэрвеня 1923 года. Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:1,66 (альбо 3:5) з сінім (блакітным) фонам і размешчаным па цэнтры гербам штата.
Да 1923 года выкарыстоўваўся сцяг Рэспублікі Вермонт і два сцягі, падобныя на сцяг ЗША.