Сцяг Гагаузіі
Сцяг Гагаузіі з’яўляецца афіцыйным сімвалам тэрытарыяльна-аўтаномнага ўтварэння Гагаузіі (Гагауз Еры) Рэспублікі Малдова. Дзяржаўны сцяг аўтаноміі адлюстроўвае яго дэмакратычныя пачаткі, сімвалізуе мінулае, сучаснасць і будучыню гагаузскага народа, пацвярджае гістарычныя традыцыі раўнапраўя, дружбы і салідарнасці ўсіх грамадзян, якія пражываюць у Гагаузіі. Сцяг зацверджанымясцовым законам ад 31 кастрычніка 1995 г. № 2-IV/I «Аб сцягу Гагаузіі (Гагауз Еры)»[1].
Гагаузія | |
---|---|
Малдова | |
![]() |
|
Зацверджаны | 31 кастрычніка 1995 |
Прапорцыя | 1:2 |
![]() Папярэдні сцяг (19 жніўня 1990 - 1992) |
|
Прапорцыя | 3:5 |
АпісаннеПравіць
«Сцяг Гагаузіі (Гагауз Еры) уяўляе сабой прамавугольнае палатно, якое складаецца з трох каляровых палос, размешчаных гарызантальна ў наступнай паслядоўнасці зверху ўніз: сіняя (блакітная) - 60 адсоткаў шырыні сцяга, белая і чырвоная роўныя па шырыні паласы па 20 адсоткаў. Залацістыя зоркі размяшчаюцца роўнабаковага трыкутнікана сінім фоне. Адлегласць ад цэнтра першай зоркі да дрэўка - 30 см, адлегласць ад цэнтра гэтай жа зоркі да краёў сіняй паласы па шырыні і адлегласць ад цэнтраў зорак па адносінахадзін да аднаго роўна 30 см. Дыяметр апісанай акружнасці зоркі складае 15 см. Суадносіны паміж шырынёй і даўжынёй сцяга складае 1:2».
ГісторыяПравіць
Першы сцяг Гагаузіі быў прыняты з дэкларацыяй аб абвяшчэнні незалежнасці ад Малдаўскай ССР[2], з ўтварэннем Гагаузскай ССР у складзе СССР[3](Саюзным урадам рашэнне падтрымана не было). 7 кастрычніка 1992 года Гагаузія зноў заявіла аб выхадзе з складу Малдовы, а пазней прыняла новы сцяг, падобны цяперашняму, але без зорак, на які ў 1993 годзе былі дададзеныя тры зоркі размешчаныя ў тронка па вертыкалі. Сучасны выгляд сцяг прыняў у 1995 годзе. Закон аб сцягу Гагаузіі, дазваляе выкарыстанне спрошчанай версіі сцяга, без зорак і паласы белага колеру, для няўрадавага (напрыклад, асабістага і камерцыйнага) выкарыстання. Для ўрадавага выкарыстання сапраўдны толькі дзяржаўны сцяг.
НататкіПравіць
- ↑ Сімволіка Гагаузіі
- ↑ Вексиллография. Флаги Гагаузии
- ↑ Гагаузія - БД "Лабірынт" (руск.) , База дадзеных "Лабірынт" .