Сцяг Гамбіі
Дзяржаўны сцяг Гамбіі быў прыняты 18 лютага 1965 года. Уяўляе сабой палотнішча з трыма гарызантальнымі палосамі, сярэдняя паласа аблямавана дзвюма вузкімі палосамі. Арыгінальная ідэя сцяга належыць мастакам Гамбіі, але дызайн быў распрацаваны ў Лонданскай Гербавай калегіяй, Л. Томасі.
Сцяг Рэспублікі Гамбія | |
---|---|
Зацверджаны | 18 лютага 1965 |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Л. Тамасі |
Апісанне сцяга
правіцьВерхняя паласа — чырвонага колеру, сярэдняя — сіняга. Ніжняя — зялёнага. Сіняя паласа вужэйшая за астатнія палосы за кошт аблямоўкі белага колеру, якая сімвалізуе адзінства народа, мір і росквіт. Чырвоны колер азначае сонца на небе, сіні колер сімвалізуе раку Гамбія, зялёны — зямлю краіны. Па іншай версіі: рака Гамбія (сіні колер) працякае паміж экватарыяльных джунгляў (зялёны колер) і чырвонымі глебамі саваны (чырвоны колер).
Прапорцыі шырыні палос — 6:1:4:1:6. Суадносіны шырыні сцяга да даўжыні 2:3.
Колер | RGB | Pantone |
---|---|---|
Чырвоны | 206:17:38 | 186 |
Сіні | 12:28:140 | Reflex Blue |
Зялёны | 28:119:40 | 364 |