Сцяг Добруша
Сцяг Добруша — афіцыйны геральдычны сімвал горада Добруш Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 6 красавіка 2001 года № 54.
Добруш і Добрушскі раён | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 6 красавіка 2001 |
Прапорцыя | 1:2 |
Апісанне Правіць
Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога гербавая эмблема — тры белыя бухты ліны.
Сцяг быў распрацаваны на аснове герба з выкарыстаннем тых жа колераў і асноўных элементаў.
Рашэнні аб зацвярджэнні герба і сцяга г. Добруша і Добрушскага раёна прыняты раённым выканаўчым камітэтам ад 29 сакавiка 2001 года № 214 і раённым Саветам дэпутатаў 30 сакавiка 2001 года № 47. Аўтар рэканструкцыі М. М. Елінская[1].