Дзяржаўны сцяг Малаві - прыняты 6 ліпеня 1964 года. У 2010 годзе была прынятая новая версія сцягу, на якім чорны і чырвоны колеры змянілі месца, а таксама замест ўзыходзячага сонца намалявана ўжо ззяючае. Улады Малаві лічаць, што гэта стане адлюстраваннем прагрэсу, які краіна зрабіла пасля атрымання незалежнасці ад Вялікабрытаніі ў 1964 годзе.

Малаві
Зацверджаны 29 ліпеня 2010
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Асноўныя колеры дзяржаўнага сцягу Малаві: чырвоны, чорны, зялёны. Аснову сцяга складаюць колеры, прысутныя на сцягу Партыі Кангрэсу Малаві (анг.: Malaŵi Congress Party), якая прывяла краіну да незалежнасці.

Колеры маюць наступнае значэнне:

  • Чырвоны колер увасабляе кроў, пралітую змагарамі за свабоду Афрыкі.
  • Чорны колер сімвалізуе насельніцтва Афрыкі.
  • Зялёны колер сімвалізуе неўвядальнай прыроду Малаві.

Гістарычныя сцягі правіць

Спасылкі правіць