Сцяг Місісіпі

сцяг штата Місісіпі

Сцяг Місісіпі (англ.: Flag of Mississippi) — адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Місісіпі.

Сцяг штата Місісіпі
Місісіпі
ЗША
Flag of Mississippi.svg
Зацверджаны 11 студзеня 2021
Прапорцыя 3:5
Flag of Mississippi (1861-1894).svg
Сцяг Магноліі
25 студзеня 18617 лютага 1894
Flag of Mississippi (2001–2020).svg
Другі сцяг (1894–2020)
7 лютага 189430 чэрвеня 2020

Гістарычныя сцягіПравіць

9 студзеня 1861 года, пасля пачатку Грамадзянскай вайны, Місісіпі выйшаў з складу Саюза і прыняў сцяг Боні Блу (Bonnie Blue Flag ) — белая зорка на сінім полі, які быў узняты над Капітоліем у Джэксане як сімвал незалежнасці.

25 студзеня 1861 года штат Місісіпі афіцыйна прыняў новы сцяг — вядомы як сцяг Магнолія. Ён уяўляў сабой белае палотнішча, у крыжы — Bonnie Blue Flag, у цэнтры сцяга — дрэва магнолія.

Да 2020 года сцяг уяўляў сабой прамавугольнае палотнішча, падзеленае на тры роўнавялікія гарызантальныя паласы сіняга, белага і чырвонага колераў. У кантоне — ваенны сцяг арміі канфедэратаў — чырвоны квадрат з сінім Андрэеўскім крыжам, у крыж упісана 13 белых зорак.

Рэферэндум пра сцягПравіць

 
Праект сцяга

У 2000 годзе Вярхоўны суд штата Місісіпі пастанавіў, што сцяг, прыняты ў 1894 годзе, лічыцца неафіцыйным, бо закон пра яго прыняцце быў ануляваны заканадаўчым сходам штата яшчэ ў 1906 і яго далейшае выкарыстанне было данінай традыцыі.

Па прапанове губернатара штата Ronnie Musgrove была ўтворана камісія па выпрацоўцы новага сцяга. 17 красавіка 2001 года быў праведзены рэферэндум, на якім было прапанавана два варыянты сцяга — стары (узору 1894) і новы (распрацаваны камісіяй).

У прапанаваным сцягу ваенны сцяг канфедэратаў у кантоне быў заменены на сіні квадрат з дваццаццю зоркамі. Знешняе кальцо з 13 зорак сімвалізавала трынаццаць калоній, якія ўтварылі ЗША, кольца з шасці зорак — шэсць нацый, якія мелі суверэнітэт на тэрыторыі Місісіпі (індзейскія плямёны, Францыя, Іспанія, Вялікабрытанія, ЗША і канфедэратыўны Штаты), унутраная (большага памеру) — штат Місісіпі. Таксама гэтыя дваццаць зорак сімвалізавалі тое, што штат Місісіпі стаў дваццатым штатам, які ўвайшоў у склад ЗША.

Па выніках рэферэндуму за новы сцяг было аддадзена 35 % галасоў, за стары — 65 % (большасць афраамерыканцаў былі за новы сцяг, большасць белых — за стары).

Пасля гэтага была паспрацавана новая прапанова сцяга, так званая "Нова Магнолія". 3 лістапада 2020 года на агульных выбарах прайшоў рэферэндум пра новы сцяг у Місісіпі. Выбаршчыкаў спыталі, ці варта прыняць дызайн, прапанаваны Камісіяй, для перапрацоўкі дзяржаўнага сцяга Місісіпі, які не змяшчае баявога сцяга Канфедэрацыі і змяшчае словы «In God We Trust», як новага афіцыйнага сцяга Місісіпі[1]. За новы сцяг прагаласавала за 73 % супраць 27 %.[2]

Зноскі