Сцяг Мічыгана
Сцяг Мічыгана (англ.: Flag of Michigan) - адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Мічыган.
Сцяг штата Мічыган | |
---|---|
ЗША | |
Зацверджаны | 1 жніўня 1911 |
Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, у цэнтры якога размешчаны герб Мічыгана.
У цэнтры герба светла-сіні шчыт, на якім намалявана ўзыходзячае сонца з-за возера і чалавек, які стаіць на паўвостраве, з паднятай правай рукой і трымае ў левай руцэ даўгаствольную стрэльбу. Усё гэта сімвалізуе мір і здольнасць абараніць яго. Шчытатрымальнікі - лось і вапіці - сімвалізуюць вялікі жывёльны свет Мічыгана, а белагаловы арлан - Злучаныя Штаты.
Тры лацінскіх дэвізу, намаляваных на гербе, азначаюць:
- На чырвонай стужцы: E Pluribus Unum - "З многіх адзін"
- На светла-сінім шчыце: Tuebor' '- "Я абараню (свае правы)"
- На белай стужцы: Si Quaeris Peninsulam Amoenam Circumspice - "Калі Вы шукаеце прыемны паўвостраў, паглядзіце вакол" (афіцыйны дэвіз штата).