Сцяг Новалукомля
Сцяг Новалукомля — сцяг горада Новалукомль Чашніцкага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.
Горад Новалукомль | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 2 чэрвеня 2009 |
Прапорцыя | 1:2 |
Апісанне Правіць
Сцяг Навалукомля ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: верхняй – белага і ніжняй – блакітнага колеру, якія аддзелены адна ад адной двума вузкімі хвалепадобнымі паясамі: верхнім – блакітнага і ніжнім – белага колеру. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча размешчана выява герба Навалукомля.
Гл. таксама Правіць
Спасылкі Правіць
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277. Архівавана 28 жніўня 2021.