Сцяг Нью-Джэрсі (англ.: Flag of New Jersey) - адзін з афіцыйных знакаў амерыканскага штата Нью-Джэрсі. Фон сцяга выкананы ў жоўта-карычневым колеры. У цэнтры сцяга размешчана пячатка штата. [1]

Нью-Джэрсі
ЗША
Зацверджаны 11 сакавіка 1896

Гісторыя правіць

Гісторыя сцяга ўзыходзіць да вайны за незалежнасць. 23 сакавіка 1779 год кантынентальны кангрэс ўпаўнаважыў і загадаў галоўнакамандуючаму распрацаваць колер і аздабленне мундзіраў пяхотнікаў Нью-Джэрсі. Згодна з гэтым даручэннем, генерал Джордж Вашынгтон 2 кастрычніка таго ж года па прапанове маёра Эйсы Гардзінера [2] зацвердзіў жоўта-карычневы і цёмна-сіні колеры ў якасці асноўных колераў мундзіра. Гэтыя колеры былі ім абраныя ў гонар галандцаў, чыёй калоніяй некалі быў Нью-Джэрсі. 28 лютага 1780 года кантынентальным саветам афіцэраў была выдадзена пастанова аб тым, што ўсе палкі Нью-Джэрсі павінны валодаць двума сцягамі, а менавіта: сцягам Злучаных Штатаў і сцягам штата, фонам якога павінен стаць колер аздаблення мундзіраў пяхотнікаў. Фармальна сцяг быў прыняты ў якасці афіцыйнага сімвала Нью-Джэрсі на пасяджэнні ніжняй палаты заканадаўчага сходу штата 11 сакавіка 1896 года. [3]

У 2001 годзе Вексілалагічная Асацыяцыя ЗША правяла сярод сваіх членаў апытанне аб дызайне 72 сцягоў штатаў ЗША, тэрыторый ЗША і канадскіх правінцый. Сцяг Нью-Джэрсі размясціўся на 46 месцы.[4]

Зноскі

  1. The NJ State Flag (англ.)(недаступная спасылка). New Jersey Legislature. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2012. Праверана 17 студзеня 2011.
  2. New York (US) (англ.). CRW Flags Inc.. Праверана 21 студзеня 2011.
  3. gov / njfacts / flag.htm New Jersey State Flag (англ.). The State of New Jersey. Праверана 17 студзеня 2011.(недаступная спасылка)
  4. NEW MEXICO TOPS STATE/PROVINCIAL FLAGS SURVEY, GEORGIA LOSES BY WIDE MARGIN (англ.)(недаступная спасылка). North American Vexillological Association. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2011. Праверана 17 студзеня 2011.