Адкрыць галоўнае меню

Сцяг Омскай вобласці з'яўляецца сімвалам Омскай вобласці. Прыняты 17 чэрвеня 2003 года.

АпісаннеПравіць

Сцяг Омскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з трох роўнавялікіх вертыкальных палосаў: правай і левай чырвонага колеру і сярэдняй белага колеру. Па цэнтры белай паласы размешчаны вертыкальны хвалісты блакітны слуп, які складае 1/3 яе шырыні. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3.

Тлумачэнне сімволікі

  • Асноўным фонам сцяга Омскай вобласці з'яўляецца чырвоны колер. Ён сімвалізуе адвагу, мужнасць, бясстрашнасць. Гэта колер жыцця, літасці і кахання
  • Белы колер — знак высакароднасці, чысціні, справядлівасці, вялікадушнасці. Адначасова белы колер паказвае на кліматычныя асаблівасці Сібіры
  • Хвалісты блакітны слуп сімвалізуе раку Іртыш, галоўную водную артэрыю Омскай вобласці. Алегарычна блакіт адлюстроўвае прыгажосць, веліч, мяккасць

Гл. таксамаПравіць