Сцяг Салікамскай гарадской акругі Пермскага края Расіі — знак, які выкарыстоўваецца для вывешвання на дзяржаўных будынках у гэтай акрузе разам са сцягам Расіі. Сцяг быў зацверджаны 12 лютага 2009 года рашэннем Салікамскай гарадской Думы.

Сцяг Салікамска

Апісанне

правіць

Сцяг Салікамска — палотнішча тканіны жоўтага колеру, які мае суадносіны шырыні і даўжыні 2:3. Пасярэдзіне сцягу знаходзіцца выява калодзежа (для здабычы солі) на зялёнай зямлі (глебе). Паабапал калодзежа стаяць два слупы, на якіх вісіць барабан (на які намотана вяроўка, якая спускаецца ў калодзеж) з колам. Па краях калодзежа і каля калодзежа на зямлі ёсць разлітая соль (сярэбраны колер).

Тлумачэнне сцягу

правіць

Сцяг быў створаны на аснове герба Салікамскай гарадской акругі, які быў распрацаваны на аснове герба 1783 года. Калодзеж для здабычы солі азначаў, што гэта быў галоўны занятак жыхароў горада Салікамск. Жоўты (залаты) колер азначаў багацце і дабрабыт Салікамска. Белы (сярэбраны) колер азначаў чысціню мысляў жыхароў Салікамска, якія думалі аб дзяржаве і аб сваёй краіне.