Сцяг Тайланда
Сцяг Тайланда ўяўляе сабой пяць гарызантальных палос наступных колераў (зверху ўніз): чырвоны, белы, сіні, белы і чырвоны. Сярэдняя сіняя паласа ў два разы шырэйшая за астатнія. Тры колеры: чырвоны-белы-сіні сімвалізуюць народ-рэлігія-кароль, неафіцыйны дэвіз Тайланда. Сцяг быў заснаваны 28 верасня 1917 г. Тайскія назва сцяга - ธง ไตรรงค์ (Тонг Трайронг), што азначае проста трохкаляровы сцяг (трыкалор).
Тайланд | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 28 верасня 1917 |
Прапорцыя |
![]() |
Ваенна-марскі сцягПравіць
Ваенна-марскі сцяг Тайланда быў уведзены ў 1917 г.
Марскі сцягПравіць
Марскі сцяг Тайланда быў уведзены ў 1917 г.