Сцяпан Сцяпанавіч Сахараў
Сцяпан Сцяпанавіч Сахараў (1852 — ?) — інжынер-архітэктар[1].
Сцяпан Сцяпанавіч Сахараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1852 |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1852 годзе[1].
Атрымаў хатнюю адукацыю[1]. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1868 годзе і скончыў курс у 1874 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын X класа[1].
У 1877 годзе атрымаў званне інжынер-архітэктара. Па заканчэнні курса прызначаны малодшым інжынерам у г. Мінск, але з-за хваробы праслужыў тут не доўга і вярнуўся ў Пецярбург, дзе быў прыкамандзіраваны да Тэхнічна-будаўнічага камітэту Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі. У 1878 годзе С. Сахараў прызначаны архітэктарам дома папярэдняга зняволення, а з 1849 года складаецца наглядчыкам Ісакіеўскага сабора. Акрамя дзяржаўнай службы, займаўся прыватнымі пабудовамі і, акрамя таго, знаходзіўся каля трох гадоў у інжынера Флавінскага, у якасці памочніка па ўладкаванні ацяплення і вентыляцыі будынкаў.
З 1876 па 1879 года С. Сахараў быў архітэктарам у Рускім страхавым ад агню таварыстве, у 1881 годзе ўладкоўваў у палацы Вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча ацяпленне печами некалькіх памяшканняў і ў доме сп. Полаўцава — вентыляцыю. У 1883 годзе ўладкаваў саўмесна з інжынерам-архітэктарам Ляшэвічам ацяпленне і вентыляцыю ў палацы Вялікага князя Аляксея Аляксандравіча. У 1885 годзе ўвайшоў у таварыства па ўладкаванні ацяплення і вентыляцыі будынкаў «Лукашевич и К°»[2].
Творчасць
правіць- у 1875-80 гадах:
- пабудавана да 10 драўляных жылых будынкаў са службамі ў Санкт-Пецярбургу
- розныя надбудовы і рамонтныя працы