Сцяпан Яфімавіч Янчанка
Сцяпан Яфімавіч Янчанка (17 лютага 1924, Анціпенкі, Дубровенскі раён — 2 кастрычніка 1999) — вучоны. Доктар эканамічных навук (1975), прафесар (1976).
Сцяпан Яфімавіч Янчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лютага 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1999 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта, партызан |
Навуковая сфера | эканоміка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1975) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1938 годзе закончыў Дабрыньскую сямігодку, у чэрвені 1941 года — Віцебскае педвучылішча. З 8 чэрвеня 1941 года працаваў выхавацелем Ляднянскага дзіцячага дома (Дубровенскі раён), а потым Інжавінскага дзіцячага дома ў Тамбоўскай вобласці.
З 1942 года — сакратар Горацкага, а пазней — Бялынічскага падпольных райкамаў камсамола і адначасова — памочнік камісара па камсамолу 35-га партызанскага атрада Магілёўскага падпольнага абкама камсамола.
З чэрвеня 1944 года па студзень 1945 года — сакратар Магілёўскага гаркама ЛКСМ Беларусі. З кастрычніка 1946 года — сакратар Гомельскага гаркама камсамола, са снежня 1947 года па сакавік 1950 года — сакратар Гомельскага абкама камсамола па прапагандзе.
З сакавіка 1950 года па жнівень 1951 года — памочнік начальніка Брэсцкага аблсельгаскіравання па камсамолу. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закончыў Цэнтральную камсамольскую школу пры ЦК УЛКСМ (1945—1946), у 1950 годзе — гістарычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута, а ў 1954 годзе — аспірантуру на кафедры палітычнай эканоміі ў Акадэміі грамадскіх навук у Маскве з абаронай кандыдацкай дысертацыі па спецыяльнасці «Палітычная эканомія». Са жніўня гэтага ж года знаходзіцца на навукова-педагагічнай працы. Дацэнт, загадчык кафедры палітычнай эканоміі Белдзяржуніверсітэта. З 1990 года — прафесар гэтай кафедры.
Навуковая дзейнасць
правіцьАпублікаваны каля 100 навуковых прац у розных выданнях Беларусі і СССР, у тым ліку 9 манаграфій агульным аб’ёмам больш 200 друкаваных лістоў. Працы прысвечаны фундаментальным праблемам палітычнай эканомікі, рэгуляванню кошту, пераважна росту сродкаў вытворчасці, пашырэнню ўзнаўлення, пераходных форм эканамічных адносін, перадумоў сацыялістычных пераўтварэнняў.
Узнагароды
правіць- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Айчыннай вайны
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Літаратура
правіць- Янчанка Сцяпан Яфімавіч //Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 516.
- Янченко Степан Ефимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 633.
- Янченко Степан Ефимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — Т. 7 : Снегирь-Ящерицын — С. 726.