Сьера-дэ-Гвадарама

Сьера-дэ-Гвадарама (ісп.: Sierra de Guadarrama) — горны хрыбет у Іспаніі.

Сьера-дэ-Гвадарама
ісп.: Sierra de Guadarrama
Viajando (91445844) (color, contrast).jpg
Краіна
Горная сістэмаЦэнтральная Кардыльера 
Плошча1 500 км²
Даўжыня80 км
Шырыня20 км
Вышэйшы пункт2428 м 
Сьера-дэ-Гвадарама (Іспанія)
Сьера-дэ-Гвадарама
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Найвышэйшы пункт — гара Пеньялара вышынёй 2428 м над узроўнем мора. Геалагічна масіў складзены гранітамі і адносіцца да сістэмы Пірэнэйскай Цэнтральнай Кардыльеры. Сьера-дэ-Гвадарама размешчана на тэрыторыі аўтаномных супольнасцей Мадрыд і Кастылія і Леон (правінцыі Авіла і Сеговія) на паўночны захад ад сталіцы Іспаніі паміж масівамі Сьера-дэ-Грэдас і Сьера-дэ-Айльён.

Сьера-дэ-Гвадарама цягнецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і з’яўляецца водападзелам найбуйнейшых рэк Пірэнейскага паўвострава — Таха і Дуэра.

У масіве пераважаюць вышыні 900—1200 м над узроўнем мора. У ніжняй частцы Сьера-дэ-Гвадарама пакрыта дубовымі лясамі, вышэй пераважае хвоя, на вялікіх вышынях — хмызнякі і лугі.